У тактыка-спецыяльных вучэннях МНС на пляцоўках ЦЭЦ у Пухавіцкім раёне прынялі ўдзел пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні Мінскай вобласці, рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння "ЗУБР", добраахвотная пажарная дружына аб'екта, спецыялісты КВУП "Пухавіцкі водаканал", міліцыя і медыкі. Мэта не толькі адпрацаваць на практыцы алгарытмы правядзення аварыйна-выратавальных работ, але і адтачыць узаемадзеянне розных аварыйных службаў, кіраўніцтва і персаналу аб'екта.