Вынікі адзінаццатага дня знаходжання бежанцаў на граніцы. Усе бежанцы з лагераў каля граніцы перайшлі пад дах, у пункт размяшчэння ў ТЛЦ.
У ТЛЦ для прыёму бежанцаў адвялі другі паверх. Таксама для таго каб забяспечыць усіх спальнымі месцамі, з грузавых паддонаў на складскіх стэлажах сталі ствараць другі ярус.
У ТЛЦ арганізавана гарачае харчаванне (кожны дзень бежанцам выдаюць 8 т прадуктаў), медыцынскае суправаджэнне, забяспечаны бежанцы чыстай вадой, працуюць аўтамагазіны.
Адкрыўся пункт вакцынацыі ад каранавіруса.