Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Вiдэа
08:02 17 лістапада 2021

Як развіваліся падзеі дзявятага дня на граніцы

Дзявяты дзень бежанцаў на беларуска-польскай граніцы. Людзі начавалі проста на халодным бетоне каля ўезда ў пункт пропуску "Кузніца", многім з іх так і не ўдалося заснуць.

З польскага боку за ноч павялічылася колькасць тэхнікі: на вузкім участку ўезда ў польскі пункт пропуску стаяць ужо чатыры вадамёты. Па другі бок - лагер бежанцаў з дзецьмі і жанчынамі.

Сітуацыя на беларуска-польскай граніцы абвастрылася бліжэй да поўдня. Даведзеныя да адчаю бежанцы спрабавалі прайсці на польскую тэрыторыю.

Пасля стабілізацыі сітуацыі адна частка людзей вярнулася ў стыхійны лагер у лесе, многія засталіся побач з КПП.

Для прыёму і абагравання замерзлых людзей беларускія ўлады падрыхтавалі лагістычны цэнтр.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі