Скрыншот відэа SN
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ягор Шаранговіч закінуў чарговую шайбу ў рэгулярным чэмпіянаце Нацыянальнай хакейнай лігі сезона-2025/26, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У ноч на 24 лістапада "Калгары" на выездзе абыграў "Ванкувер" з лікам 5:2, беларускі нападаючы стаў аўтарам чацвёртай шайбы сваёй каманды. У 20 матчах сезона Шаранговіч набраў 7 (3+4) ачкоў. Форвард выйшаў на другое месца па галах у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ сярод суайчыннікаў (104), уступаючы толькі Міхаілу Грабоўскаму (125). Акрамя таго, Шаранговіч дагнаў Руслана Салея па ачках у лізе - у форварда і абаронцы па 204 рэзультатыўныя балы.-0-