Фота з архіва
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка настройвае экспарцёраў на актыўную работу, пашырэнне існуючых і асваенне новых рынкаў збыту. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гандаль таварамі на экспарт амаль увесь мінулы год горшы за папярэдні. З адмоўных значэнняў выбраліся толькі ў лістападзе-снежні. І, здавалася б, можна ганарыцца вынікам - выканалі экспартны план пяцігодкі. Вось толькі заданні па экспарце канкрэтных тавараў, якія вы самі ж сабе ўстанаўліваеце, у мінулым годзе не выкананы нават напалову", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў факты, калі ў фізічных пастаўках губляюцца рынкі, кульгаюць аналіз і планаванне. У шэрага прамысловых флагманаў прыбытак не пакрывае аб'ём выплачаных банкам працэнтаў.
"Вы на фронце штурмавікі ў першых радах - дырэктары. Побач з вамі міністры, а потым урад. І не думайце, што за вас нехта будзе вырашаць вашы праблемы, а вы будзеце спасылацца на тое, што ў вас не тое санкцыі, не тое яшчэ нейкая зараза, - падкрэсліў беларускі лідар. - Уся ваша абаротка ў валютнай выручцы! Зарабляйце і вяртайце грошы ў краіну".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нягледзячы на рост паставак у Расію, з 80 расійскіх абласцей (гарадоў, рэспублік), з якімі гандлюе Беларусь, продажы ўпалі ў кожнай другой. "І гэта пры тым, што расійскія губернатары да нас прыязджаюць пастаянна і яны гатовы з намі супрацоўнічаць", - заўважыў Прэзідэнт. Пытанне пры гэтым у асноўным ставяць толькі адносна забеспячэння неабходнага абслугоўвання тэхнікі.
"Мы трацім значныя сумы на стымуляванне экспарцёраў, кожны міністр замацаваны за канкрэтнымі краінамі, каб паглыбляць з імі кааперацыю і пашыраць тавараабарот. А вынік? Дзе ён? - паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка. - У нас стала модна наракаць на жорсткую палітыку Цэнтрабанка Расіі або на агрэсіўныя паводзіны кітайскіх таваравытворцаў. Гэта ёсць, мы пастаянна гаворым аб гэтым з Прэзідэнтам Расіі. Што нам, бачачы ўсё гэта, перашкаджае працаваць дакладна гэтак жа ў адстойванні беларускіх інтарэсаў, асабліва на асноўным нашым рынку?"
Акрамя таго, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, продажы замыкаюцца ў асноўным на адным-двух рынках. "Маючы ўстойлівыя эканамічныя і дружалюбныя сувязі ў Азіі, Афрыцы, Лацінскай Амерыцы, на Блізкім Усходзе, пастаўляем туды толькі пятую частку нашага экспарту. Вось дзе сапраўдны рэзерв для яго нарошчвання", - сказаў Прэзідэнт.
Ён нагадаў, што падрабязныя экспартныя задачнікі па таварах і краінах распрацаваны Міністэрствам замежных спраў і даведзены да ўсіх кіраўнікоў. МЗС таксама было даручана тэрмінова перакінуць дыпламатаў з Захаду на Усход.
"Работа на экспартных рынках - гэта персанальная задача прэм'ер-міністра. І самае галоўнае - яго намеснікаў. Віцэ-прэм'еры павінны перш за ўсё займацца пастаўкамі за межы Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-