Аляксандр Лукашэнка
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рабоце ўрада важна хуткасць рэалізацыі ўсіх намечаных мерапрыемстваў і праектаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ў сваім выступленні закрануў такое пытанне, як якасць работы самога ўрада. "Трэба часцей бываць у рэгіёнах і на прадпрыемствах, размаўляць са спецыялістамі, а не выязджаць для кароткіх інфармацыйных мерапрыемстваў, урачыстых пасяджэнняў і абедаў. Інакш канчаткова ператворыцеся, як нярэдка нас крытыкуюць, у "паштамт" па перасылцы дакументаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што стратэгічныя напрамкі развіцця краіны былі вызначаны Усебеларускім народным сходам. "Пачалася новая пяцігодка, і нагадваю, што цяпер урад штогод будзе даваць справаздачу перад дэлегатамі УНС. І ніхто там купіраваць нічога не будзе. Наадварот, Адміністрацыя Прэзідэнта павінна ініцыяваць і стымуляваць дэлегатаў, каб яны выходзілі на трыбуну і выразна заяўлялі аб недахопах урада. Каб не праваліцца ўжо на старце, важна хуткасць рэалізацыі ўсіх намечаных мерапрыемстваў і праектаў", - падкрэсліў ён.
Разам з тым, канстатаваў кіраўнік дзяржавы, урад тоне ў бюракратыі і грашыць адсутнасцю аператыўнасці. "Амаль усе ўказы Прэзідэнта вяртаюцца на дапрацоўку. Успомніць толькі вашу шматгадовую валтузню з антыкрызіснымі кіраўнікамі, пераводам індывідуальных прадпрымальнікаў у арганізацыі або размеркаваннем арэнднага жылля. Дарэчы, усе гэтыя пытанні павінны быць у першым паўгоддзі вырашаны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Яшчэ адзін "грашок" урада - жаданне завуаліраваць, схаваць або забалбатаць праблему. Я не дарэмна ў пачатку вам сказаў: адкрытая размова. Не трэба баяцца, што заўтра збеглыя пачнуць нас там крытыкаваць па тых або іншых пытаннях, якія мы бачым або выявілі, - сказаў Прэзідэнт. - Даўно напляваць на іх крытыку. Ім больш няма чаго рабіць, як недзе нешта падслухаць і потым "звягаць" тыдзень, пакуль мы яшчэ нешта не скажам. Для нас важна наша насельніцтва, каб яно было ўпэўнена, што ўлада бачыць праблему.

У прыклад такога жадання завуаліраваць праблему Аляксандр Лукашэнка прывёў укамплектаванне кадрамі аграпрамысловага комплексу, аб чым гаворыцца на многіх нарадах. "І што піша ўрад па выніках мінулага года: забяспечанасць заатэхнікамі - 87 працэнтаў, ветэрынарамі - 80 працэнтаў. Я калі лічбу гэту атрымаў, то здзівіўся. Амаль 100 працэнтаў заатэхнікаў і ветэрынараў. Дык чаго дохне жывёла? І прапануюць даручэнне зняць з кантролю як выкананае ў 2025 годзе! Каму вы дапамагаеце такімі справаздачамі?" - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.-0-