17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ні ў чым не дапускаць самазаспакоенасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Часта гавару: вы забылі 2020 год! І калі вы думаеце, што 2020 год - гэта там знешнія ворагі нейкія… Ды не, калі б не было ўнутранай нашай адпаведнай сітуацыі, ніякія ворагі сюды не ўлезлі б. А калі б улезлі, то мы іх спынілі б у першыя дні. Але наша самазаспакоенасць... Назіраю гэта і цяпер, усюды", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Там, дзе бюджэт, там, дзе дзяржава, - толку няма. Давайце дамовімся: мы - гаспадары на гэтай зямлі, і аб вашай рабоце я буду меркаваць па-гаспадарску", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка прывёў шэраг канкрэтных прыкладаў, дзе бачыць самазаспакоенасць. "На першым месцы сродкі масавай інфармацыі. Вы ведаеце маё стаўленне да СМІ. Вайна ідзе на полі СМІ. І я вось гляджу новы канал, БТ-1, 2, 3 і іншыя… Слухайце, новы канал навін: тыдзень прайшоў, навіна была тыдзень таму (напрыклад, раніцай паглядзеў: Трамп яшчэ не вырашыў, што рабіць з Іранам). Ды гэта ён тыдзень таму сказаў. Няўжо гэта галоўная навіна?" - сказаў ён.

"І ўсюды так. Вось гэта закарузласць, безадказнасць людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што нават у пытанні наяўнасці нагляднай інфармацыі на вуліцах горада аб правядзенні Года беларускай жанчыны Прэзідэнту давялося рабіць заўвагу.
"Вы што, так будзеце і далей жыць? Убачыў недзе нешта Прэзідэнт - пхнуў. Не пхнуў - ну і добра", - паставіў рубам пытанне кіраўнік дзяржавы.
Яшчэ адзін прыклад - стан загарадных дарог, з якіх прыбралі снег, але ён так і застаўся ляжаць адваламі на абочынах. "Еду - карыта. Ачысцілі снег, налева-направа скінулі. Потым дожджык, і атрымаўся бар'ер "жалезабетонны". Вось цяпер пойдуць дажджы, адліга і ўтворыцца карыта - вада будзе на асфальце. Мы разбурым усе дарогі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Няўжо нельга было сапхнуць снег не на абочыну, а туды ў адхон, каб вада сцякала ўсю вясну, калі будзе раставаць снег. У нас што, дарожнікі гэтага не ведаюць? Ці ў нас віцэ-прэм'ера няма, які гэтым займаецца?"
Звярнуў увагу Прэзідэнт і на нясвоечасовасць выканання шэрага работ, што асабіста бачыў па дарозе на ваенны палігон пад Барысавам. "Разрылі Жодзіна гэта. Таксама - паказуха, Прэзідэнт жа будзе ехаць. Трубы цягаюць, кабель цягнуць нейкі і іншае. Я думаю: хлопцы, а вы што, у кастрычніку-лістападзе не маглі гэта скончыць? Ну навошта вы людзей (сёння мароз, заўтра - дождж) цягаеце па гэтай гразі і робіце нейкую паказуху?" - дадаў ён.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў таксама аб эканоміі на вулічным асвятленні, наконт чаго раней даваў даручэнні: "Ах, 10 мінут не туды, 10 мінут не сюды. Ды гэта эканомія - палова павышэння пенсій. Гэта грошы, усюды грошы. Мы гэта не лічым. А навошта лічыць? Гэта ж бюджэт... Ну калі нехта хоча свяціцца - няхай свеціцца, уключае ліхтары ў сябе, але плаціць за гэта".-0-