Аляксандр Лукашэнка
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, абазначыў першачарговыя задачы для Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Непасрэдна цяпер першачарговыя, імгненныя задачы ўрада - тэрмінова спыніць спад у прамысловасці і разгрузіць склады. Усе ключавыя прадпрыемствы яшчэ ўчора павінны быць узяты літаральна на ручны кантроль. Барані вас бог скідаць са складоў некаму без грошай тую ці іншую прадукцыю", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт даручыў прыкамандзіраваць на месцы спецыялістаў міністэрстваў або канцэрнаў, якія змогуць прарэвізаваць работу маркетолагаў, службаў збыту, сістэм закупак. "Задача адна - тэрмінова знайсці новыя кантракты. Далей - сігнал наверх свайму міністру, няхай пад гэты экспарт (асабліва на новыя рынкі) шукае разам з віцэ-прэм'ерам і банкамі фінансавую падтрымку", - падкрэсліў ён.

Беларускі лідар таксама абазначыў важнасць інвестпраектаў, асабліва ў рэгіёнах: "Не захаваем матэрыяльную аснову нашай эканомікі праз новыя прампляцоўкі і вытворчасці - ніколі не спынім адток людзей". У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў асобную ўвагу на такую праграму, як "Адзін раён - адзін праект", і назваў яе лакмусавай паперкай работы кожнага кіраўніка раёна і вобласці.
"Плюс аднаўленне базавых прадпрыемстваў: райаграсэрвіс, сельгасхімія, ПМК, меліярацыя. Усе паўнамоцтвы па будоўлі, экспертызе, фінансах і кадрах - на месцы, уніз. Старшыня раённага выканаўчага камітэта - цяпер ключавое звяно сістэмы ўлады ў краіне. Па выніках паўгоддзя правядзём сур'ёзны разбор гэтых пытанняў", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што дапусціць правалу прынятай праграмы пяцігодкі ўжо на старце ні ў якім разе нельга. "Пакуль не адчуваецца ваеннага становішча, мабілізацыі кадраў і жадання яе выконваць. Нехта думае адсядзецца або прыкрыцца "аб'ектыўнымі прычынамі". Не атрымаецца. Калі аб'явілі час канкрэтных спраў, то і за іх адсутнасць будзе канкрэтнае запатрабаванне", - папярэдзіў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, штогод трэць яго даручэнняў ідзе з адзнакай "Не выканана": "З агнём жартуеце. І мы ж туды накіравалі цэлага генерала (размова пра цяперашняга кіраўніка Апарату Савета Міністраў Валерыя Вакульчыка. - Заўвага БЕЛТА). Ваенны чалавек... Няўжо нельга настроіць падначаленых, каб усё працавала па-армейску".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на шырокія паўнамоцтвы і прафесійныя кампетэнцыі прэм'ер-міністра і яго намеснікаў, урад так і не стаў моцным аналітычным і эканамічным штабам у кантэксце вырашэння міжгаліновых задач. У сувязі з гэтым беларускі лідар асобна спыніўся на ролі і задачах віцэ-прэм'ераў.
"Намеснікам прэм'ер-міністра не трэба падмяняць сабой работу міністраў і тануць у мікраменеджменце. Ваша задача - выпрацоўка канцэптуальных прапаноў, увязка ўсіх інтарэсаў і самае галоўнае - экспарт", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама запэўніў, што скакаць з аднаго цёплага крэсла ў другое не ўдасца: "Характарыстыку кожнаму ўпраўленцу цяпер будуць даваць профільны міністр і губернатар. Не важна, якой формы арганізацыя або калі гэта рай-, гарвыканкам. З воўчым білетам нідзе ў краіне на кіруючай рабоце вас больш не будзе. Максімум пойдзеце падымаць стратны калгас або завод", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі прыняты ўсе найважнейшыя дакументы да пачатку новага перыяду. "Сістэмнасць у выкананні задач, аператыўнасць, падрыхтоўка рашэнняў, калі трэба, жорсткая выканальніцкая дысцыпліна - аснова вашай далейшай рэзультатыўнасці. Хочаце працаваць - давайце будзем працаваць", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Размова зайшла і аб такім паказчыку, як інфляцыя. Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб тым, што ўзровень інфляцыі быў вызначаны не вышэйшы за 7 працэнтаў, але яшчэ лепш, калі інфляцыя не будзе перасягаць 5-6 працэнтаў.
Адпаведныя задачы былі пастаўлены і ў сферы сельскай гаспадаркі. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць тэрміновае будаўніцтва прафілакторыяў для цялят. "У АПК трэба тэрмінова пабудаваць цялятнікі, - заявіў ён. - Я чалавек вопытны... Што тут тлумачыць: сёння няма цялят - заўтра няма малака, няма мяса".
Прэзідэнт падкрэсліў, што дапусціць правалу прынятай праграмы пяцігодкі ўжо на старце ні ў якім разе нельга. "Пакуль не адчуваецца ваеннага становішча, мабілізацыі кадраў і жадання яе выконваць. Нехта думае адсядзецца або прыкрыцца "аб'ектыўнымі прычынамі". Не атрымаецца. Калі аб'явілі час канкрэтных спраў, то і за іх адсутнасць будзе канкрэтнае запатрабаванне", - папярэдзіў ён.

Паводле слоў Прэзідэнта, штогод трэць яго даручэнняў ідзе з адзнакай "Не выканана": "З агнём жартуеце. І мы ж туды накіравалі цэлага генерала (размова пра цяперашняга кіраўніка Апарату Савета Міністраў Валерыя Вакульчыка. - Заўвага БЕЛТА). Ваенны чалавек... Няўжо нельга настроіць падначаленых, каб усё працавала па-армейску".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на шырокія паўнамоцтвы і прафесійныя кампетэнцыі прэм'ер-міністра і яго намеснікаў, урад так і не стаў моцным аналітычным і эканамічным штабам у кантэксце вырашэння міжгаліновых задач. У сувязі з гэтым беларускі лідар асобна спыніўся на ролі і задачах віцэ-прэм'ераў.
"Намеснікам прэм'ер-міністра не трэба падмяняць сабой работу міністраў і тануць у мікраменеджменце. Ваша задача - выпрацоўка канцэптуальных прапаноў, увязка ўсіх інтарэсаў і самае галоўнае - экспарт", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама запэўніў, што скакаць з аднаго цёплага крэсла ў другое не ўдасца: "Характарыстыку кожнаму ўпраўленцу цяпер будуць даваць профільны міністр і губернатар. Не важна, якой формы арганізацыя або калі гэта рай-, гарвыканкам. З воўчым білетам нідзе ў краіне на кіруючай рабоце вас больш не будзе. Максімум пойдзеце падымаць стратны калгас або завод", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама запэўніў, што скакаць з аднаго цёплага крэсла ў другое не ўдасца: "Вось гэта галоўнае: сеў у крэсла - адказвай. Як у Кітаі або як было ў Савецкім Саюзе. Людзі цуды рабілі і ў Саюзе, і ў Кітаі. Калі Прэзідэнт сказаў буралом прыбраць да нейкага тэрміну, гэта павінна быць прыбрана", - прывёў адзін з прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.