17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць якаснага рыўка навукі як інавацыйнай асновы развіцця рэальнага сектара. Кіраўнік дзяржавы зрабіў адпаведную заяву, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Чакаем якаснага рыўка ад навукі як інавацыйнай асновы развіцця рэальнага сектара. Самы рухавы чалавек узначаліў Акадэмію навук, разумны, дасведчаны, ініцыятыўны. Сказана ў апошнія месяцы нямала. Два гады таму стварылі Савет па стратэгічных праектах, уключылі ў яго склад вучоных і міністраў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і банкіра. Аднак ад гэтай структуры я не бачыў ні моцных ініцыятыў, ні нават дробных нейкіх праектаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пацікавіўся, што канкрэтна з прапаноў савета ўключана ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця на пяцігодку, і канстатаваў, што пакуль назіраецца "толькі працэс, зведзены да пасяджэнняў і справаздач самім сабе". "Мы маем хранічна нізкі ўзровень укаранення навуковых распрацовак у краіне. Да высокатэхналагічных прамысловых вытворчасцей нельга аднесці нават 10 працэнтаў ад існуючых", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён даручыў старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміру Караніку разам з віцэ-прэм'ерамі адпрацаваць адзін-два па-сапраўднаму стратэгічныя для краіны праекты па зацверджаных УНС прыярытэтах. "Нам трэба, каб навуку было відаць!" - заявіў беларускі лідар.-0-