Фота з архіва
8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты "Маладзечна" прымуць мазырскую "Славію" ў стартавым матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сённяшнія сапернікі знаходзяцца на розных полюсах турнірнай таблцы - мазыране ідуць другімі, а маладзечанская каманда знаходзіцца на 16-й пазіцыі. Першая іх сустрэча ў Мазыры завяршылася значнай перамогай "Славіі" - 4:1. На мінулым тыдні мазыране ў сябе дома разышліся мірам з "Іслаччу" з Мінскага раёна (1:1), а матч "Маладзечна" з гродзенскім "Нёманам" быў перанесены на больш позні тэрмін. Сённяшні паядынак пачнецца ў 18.00 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".
Заўтра адбудуцца яшчэ тры сустрэчы гэтага тура: "Смаргонь" - "Слуцк", "Іслач" - БАТЭ (Барысаў), "Віцебск" - "Мінск". Заключныя гульні пройдуць 10 жніўня. Лідар першынства "МЛ Віцебск" сустрэнецца ў Барысаве з дзяржынскім "Арсеналам", мінскае "Дынама" прыме на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ", а ў Брэсце мясцовае "Дынама" будзе сапернічаць з наваполацкім "Нафтанам". Матч "Гомель" - "Нёман" перанесены.
Становішча ў лідзіруючай групе цяпер такое: "МЛ Віцебск" - 42 ачкі (16 матчаў), "Славія" (Мазыр) - 32 (16), "Дынама" (Мінск) - 29 (15), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 29 (15), "Нёман" (Гродна) - 28 (15), "Дынама"(Брэст) - 28 (16). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца "Маладзечна", у якога 4 балы, у актыве "Смаргоні" 8 ачкоў. Бамбардзірскую гонку ўзначальвае нападаючы "Іслачы" Аляксандр Шасцюк, у актыве якога 11 забітых мячоў.-0-