Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 чэрвеня 2022, 16:10

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 85 раёнах Беларусі

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 85 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Больш за ўсё абмежаванні закранулі Мінскую і Магілёўскую вобласці. У кожным з гэтых рэгіёнаў абмежаваны для наведвання па 20 раёнаў. У Гродзенскай вобласці абмежаваны або забаронены для наведвання 17 раёнаў, Гомельскай - 16, Брэсцкай - 12. Віцебскую вобласць забароны і абмежаванні пакуль не закранулі.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забароны - забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі