Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2022, 19:25

Студэнтка БДПУ: важна захоўваць гістарычную памяць краіны

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важна захоўваць гістарычную памяць краіны, заявіла журналістам студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, удзельніца 57-га Зорнага паходу па мясцінах баявой і працоўнай славы беларускага народа Дар'я Мядзведзева, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў БДПУ для ўдзельнікаў Зорнага паходу праходзіць дыялогавая пляцоўка на тэму "Канстытуцыя - сіла Асноўнага закона".

Мы сёння сабраліся, каб яшчэ раз абмеркаваць змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон краіны. Мы лічым, што сапраўды вельмі важным дапаўненнем з'яўляецца артыкул пра захаванне гістарычнай памяці. Мы адпраўляемся ў чарговы Зорны паход па мясцінах баявой і працоўнай славы беларускага народа, каб ушанаваць памяць воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сустрэцца з ветэранамі, сказаць ім вялікі дзякуй за мірнае неба над галавой", - сказала Дар'я Мядзведзева.

Студэнтка падкрэсліла, што зусім хутка будучыя педагогі паедуць па размеркаванні ў школы Беларусі. "І мы будзем перадаваць свае веды і вопыт падрастаючаму пакаленню. І самае галоўнае, чарговы раз будзем паўтараць дзецям, што важна шанаваць і захоўваць тое, што ў нас ёсць", - дадала яна.

57-ы Зорны паход па мясцінах баявой і працоўнай славы беларускага народа пройдзе з 26 па 28 студзеня. Дзесяць атрадаў (больш за 300 студэнтаў і выкладчыкаў) наведаюць Барысаўскі, Дзяржынскі, Крупскі, Мядзельскі, Слуцкі і Стаўбцоўскі раёны Мінскай вобласці, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці, Лідскі і Навагрудскі раёны Гродзенскай вобласці, Светлагорскі раён Гомельскай вобласці.

У час паходу студэнты і выкладчыкі сустрэнуцца з ветэранамі вайны і працы, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, ва ўстановах адукацыі правядуць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізуюць майстар-класы, трэнінгі і спартыўныя спаборніцтвы, выступяць з канцэртнымі праграмамі для вучняў і жыхароў рэгіёнаў.

Разам са студэнтамі БДПУ у Зорным паходзе прымуць удзел студэнты з Арменіі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі