Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2025, 12:05

Сергяенка: Саюзная дзяржава гатова даць адэкватны адказ на пагрозы з боку Захаду

Фота з архіва
Фота з архіва
9 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Саюзная дзяржава гатова даць адэкватны адказ на пагрозы з боку Захаду. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, выступаючы 9 снежня ў Маскве на сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы перажываем няпросты этап гісторыі, калі ад нашых намаганняў залежыць не толькі будучыня Саюзнай дзяржавы, але і лёс усяго свету. Краіны НАТА сёння адкрыта рыхтуюцца да вялікай вайны, рэалізуюцца дэталёвыя планы пераўзбраення, стварэння адпаведнай інфраструктуры, лагістыкі. Нарошчваецца ваенная прысутнасць альянсу ля нашых заходніх граніц, ужо нават абмяркоўваецца магчымасць нанясення прэвентыўных удараў па Расіі", - сказаў Ігар Сергяенка.

"Мы гатовы даць адэкватны адказ на гэтыя пагрозы. Ратыфікацыя ў бягучым годзе Дагавора аб гарантыях бяспекі Саюзнай дзяржавы дазваляе выкарыстоўваць увесь арсенал сіл і сродкаў для абароны ад патэнцыяльнай знешняй пагрозы", - заявіў ён.

"Пытанні абароны саюзных рубяжоў заўсёды былі ў цэнтры ўвагі Парламенцкага сходу. І сёння задачы, звязаныя з рэалізацыяй канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, праграм ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, мадэрнізацыі і тылавога забеспячэння, развіцця пагранічнай бяспекі застаюцца адным з нашых галоўных прыярытэтаў", - адзначыў Ігар Сергяенка.

"Аднак падтрыманне і нарошчванне абароннай магутнасці непасрэдна залежыць ад таго, наколькі моцнай, самадастатковай і ўстойлівай да знешніх пагроз будзе эканоміка Беларусі і Расіі, Саюзнай дзяржавы ў цэлым", - падкрэсліў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі