Фота з архіва
12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі "Аб пераўтварэнні помніка прыроды рэспубліканскага значэння клёны лжэплатанавыя "Бабаўнянскія". Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Праектам пастановы прапануецца пераўтварыць помнік прыроды рэспубліканскага значэння клёны лжэплатанавыя "Бабаўнянскія" ў сувязі са змяненнем яго межаў, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання шляхам устанаўлення новых межаў і плошчы помніка прыроды, землекарыстальніка, зямельны ўчастак (частка зямельнага ўчастка) якога ўключаны ў склад зямель помніка прыроды.
Для падрыхтоўкі праекта пастановы дзяржаўнай навуковай установай "Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі" праведзена навукова-даследчая работа па абследаванні помніка прыроды і ўстаноўлена, што адно з шасці дрэў, якія ўваходзяць у склад помніка прыроды, у мэтах захавання якіх аб'яўлены помнік прыроды, страчана ў выніку ўсыхання.
Прамыя прычыны негатыўнага ўздзеяння, якія маглі прывесці да гібелі дрэва, не ўстаноўлены. Усыханне адбылося па натуральных прычынах, у сувязі з чым зменены яго межы і плошча.
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць з 12 па 22 снежня 2025 года ў спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас zakaznik@minpriroda.gov.by.-0-