Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю ў час кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў выявіў шэраг карупцыйных праяў у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Карупцыйныя схемы былі выяўлены ў Аб'яднаным інстытуце машынабудавання, дзе размова ішла аб распрацоўцы электрамабіля. "Намеснік дырэктара прапанаваў дырэктару схему абагачэння, пры якой частка сродкаў, выдзеленых на распрацоўку электрамабіля, выплачвалася дзевяці супрацоўнікам. Затым палавіна гэтых сродкаў забіралася і дзялілася паміж дырэктарам, намеснікам дырэктара, галоўным бухгалтарам і эканамістам. Пры гэтым ільвіную долю забіраў сабе намеснік дырэктара", - расказаў старшыня КДК.
Паводле яго слоў, калі тэма электрамабіляў вычарпала сябе, карупцыянеры прыдумалі новую схему, звязаную з распрацоўкай вадародных сілавых установак. Тут яны дзейнічалі па аналагічным прынцыпе. "Выкрыты і іншыя факты, якім цяпер даецца ацэнка", - дадаў Васіль Герасімаў.
Незаконныя дзеянні таксама выяўлены ў ААТ "НВА Цэнтр". "Дырэктар аднаго з філіялаў плаціў за апекаванне дырэктару і сам браў адкаты ад пастаўшчыкоў. Характэрна, што раней гэты дырэктар быў дырэктарам іншага філіяла і быў асуджаны за хабар", - расказаў Васіль Герасімаў.
Схема з прэміямі выяўлена ў Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў. "Нібыта праводзілася распрацоўка, выплачваліся прэміі, а затым частка гэтых прэмій збіралася назад", - адзначыў кіраўнік КДК. Выяўлены і іншыя факты. Так, інстытут аформіў заказ Гродзенскаму медыцынскаму ўніверсітэту. ВНУ заплацілі Br20 тыс., сабе прысвоілі Br168 тыс.
Акрамя таго, у дзіцячым аздараўленчым лагеры "Фатон" Нацыянальнай акадэміі навук будаўнікі павінны былі плаціць адкаты дырэктару для ажыццяўлення будаўнічых работ.
"Па астатніх фактах мы прадаўжаем работу", - паведаміў Васіль Герасімаў. -0-