Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2019, 12:50

Дажджы і да +23 чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, навальніцы, слабы туман і да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні атмасферныя франты абумовілі ў многіх раёнах краіны халоднае і дажджлівае надвор'е. Уплыў франтоў захаваецца і ў суботу. Але ў далейшым надвор'е палепшыцца, дажджоў будзе няшмат, стане цяплей, тэмпературны фон наблізіцца да кліматычнай нормы", - сказалі ў Белгідрамеце.

У суботу, 11 мая, чакаецца няўстойлівае надвор'е. Уначы пераважна па ўсходзе краіны, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, месцамі па паўночным усходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 11-17 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 21 градуса.

У нядзелю, 12 мая, умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, удзень - 16-23 градусы цяпла.

У панядзелак, 13 мая, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень - 16-23 градусы цяпла.

У аўторак, 14 мая, у асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённы час магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень - 16-23 градусы цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі