Сцяг Серада, 11 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лютага 2026, 18:25

Урад скарэкціраваў парадак атрымання ліцэнзій на ўвоз і вываз тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад скарэкціраваў парадак атрымання ліцэнзій на ўвоз і вываз тавараў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Пастановай спрошчаны агульны механізм узгаднення выдачы разавых ліцэнзій. Зварот зацікаўленай асобы адразу накіроўваецца ў МАРГ як орган, упаўнаважаны на выдачу ліцэнзіі. МАРГ пры неабходнасці ў далейшым перанакіроўвае яго з пакетам дакументаў узгадняючым дзяржаўным органам (арганізацыям).

Таксама ў мэтах рэгулявання аб'ёмаў вывазу адходаў і лому чорных і каляровых металаў Мінпрам вызначаны органам, узгадняючым выдачу ліцэнзіі на вываз такіх адходаў.

"Прынятыя меры будуць садзейнічаць сістэматызацыі працэсаў вывазу і ўвозу асобных тавараў і выдачы ліцэнзій", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі