Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2019, 14:01

Да +17°С чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 17 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць перыферыя антыцыклону, які разгарнуўся над еўрапейскай часткай Расіі, таксама прадоўжыцца паступленне цёплага паветра з поўдня Еўропы. Захаваецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 4-8 градусаў вышэй за кліматычную норму, толькі ў ноч на аўторак чакаецца невялікае паніжэнне тэмпературы", - сказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 12 лістапада, пры павышаным фоне атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ў асноўным складзе ад мінус 1 да 4 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях - да 2-4 градусаў марозу. Днём будзе 6-12 градусаў цяпла.

Серада, 13 лістапада, будзе самым цёплым днём на гэтым тыдні. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па паўночным усходзе да 10 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым захадзе краіны. Удзень будзе 9-15 цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 17. У асобных раёнах па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, на астатняй тэрыторыі будзе пераважна без ападкаў. Днём месцамі чакаецца парывісты вецер.

У чацвер, 14 лістапада, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 4 па ўсходзе да 12 градусаў цяпла па захадзе краіны. Днём будзе 6-13 градусаў цяпла, месцамі - да плюс 15.

У пятніцу, 15 лістапада, пераважна па паўночна-заходняй частцы Беларусі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 1 па ўсходзе да 10 градусаў вышэй за нуль па захадзе краіны. Днём будзе 5-12 градусаў цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах - да плюс 14.

У суботу і нядзелю, 16-17 лістапада, у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля па ўсходзе да плюс 10 градусаў па захадзе краіны. Днём будзе 5-12 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 13-15.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі