Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 верасня ўступаюць у сілу змяненні ў тыпавым вучэбным плане ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
У мэтах фарміравання цэласнай карціны свету, а таксама ўмення крытычна ацэньваць гістарычныя падзеі ў 10-11-х класах будзе выкладацца вучэбны прадмет "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі".
Сярод змяненняў таксама павелічэнне колькасці ўрокаў фізкультуры. "У новым навучальным годзе замест двух урокаў на тыдзень па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе" будзе тры. Гэта ўведзена для павышэння рухомай актыўнасці вучняў і стварэння ва ўстановах адукацыі комплекснай сістэмы здароўязберажэння. Адпаведна, будуць унесены змяненні ў вучэбную праграму па гэтым прадмеце", - растлумачылі ў ведамстве.
Акрамя таго, з 2026 года для ўсіх навучэнцаў 10-х класаў вучэбна-палявыя зборы будуць праводзіцца 10 дзён. "На працягу некалькіх гадоў кадэты і сувораўцы праводзілі вучэбна-палявыя зборы пасля 10-га класа на працягу 10 дзён. Такі фармат добра сябе зарэкамендаваў і будзе распаўсюджаны на ўсіх. Пры гэтым, зборы пачнуцца адразу пасля завяршэння заняткаў у 10-м класе з 26 мая і прадоўжацца, як і раней, да 5 чэрвеня", - праінфармавалі ў прэс-службе.
Што датычыцца інклюзіўнай адукацыі, з улікам запатрабаванняў бацькоў вучняў, якія навучацца дома, тыпавым вучэбным планам сярэдняй школы ўстаноўлены гадзіны для засваення прадметаў "Выяўленчае мастацтва", "Асновы бяспекі жыццядзейнасці", "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)", "Чарчэнне".
"Змяненні, унесеныя ў тыпавы вучэбны план агульнай сярэдняй адукацыі, накіраваны на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, а таксама на павышэнне якасці адукацыі", - дадалі ў ведамстве.-0-