Фота з архіва
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі скарэкціраваны квоты на вытворчасць у 2025 годзе алкагольнай і іншай спіртазмяшчальнай прадукцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 10 верасня нумар 490 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам пастаноўлена выкласці ў новай рэдакцыі дадатак да пастановы Савета Міністраў ад 5 снежня 2024 года нумар 910 "Аб устанаўленні квот на вытворчасць у 2025 годзе алкагольнай і іншай спіртазмяшчальнай прадукцыі".
У пастанове прапісаны квоты на вытворчасць у 2025 годзе алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, дэзынфіцыруючых сродкаў, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, прызначаных для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.
Так, згодна з унесенымі змяненнямі, вытворчасць гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў устаноўлена ў аб'ёме 10,255 млн дэкалітраў, він фруктова-ягадных натуральных - 4,4017 млн дэкалітраў, пладовых мацаваных марачных, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі - 2,1293 млн дэкалітраў.
Квоты на савецкае шампанскае і іншыя пеністыя віны ўстаноўлены ў аб'ёме 2,244 млн дэкалітраў, на вінаградныя віны - 3,840 млн дэкалітраў, на каньяк - 1,073 млн дэкалітраў, на брэндзі - 236 тыс. дэкалітраў, на віскі - 423,5 тыс. дэкалітраў, на ром - 34,5 тыс. дэкалітраў.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-