3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыйную адказнасць для бяспраўнікаў плануюць дыферэнцыраваць у залежнасці ад катэгорыі правапарушальнікаў. Гэта прадугледжана праектам закона "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці", які прыняты дэпутатамі ў першым чытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Амельянюк у каментарыі журналістам растлумачыў, што шэраг прапаноў у законапраект быў унесены правапрымяняльнікамі. "Жыццё паказала, што тыя ці іншыя нормы трэба змяніць. Размова ідзе ў цэлым аб умеранай лібералізацыі. Гэту тэндэнцыю мы падтрымліваем. Размова не ідзе аб тым, што мы толькі ўзмацняем або толькі змякчаем (адказнасць. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў ён.
У якасці прыкладу дэпутат прывёў два правапарушэнні, якія датычацца парушэнняў правіл дарожнага руху. "Сёння ў нас устаноўлена адміністрацыйная адказнасць асобы, якая кіруе транспартным сродкам і не мае такога права. Пад гэту катэгорыю падпадаюць і асобы, якія ніколі не вучыліся і не атрымлівалі такога права, і асобы, якія пазбаўлены такога права за нейкія правапарушэнні, і асобы, якія пратэрмінавалі сваё вадзіцельскае пасведчанне. Зразумела, гэта розныя людзі, розныя парушэнні, таму адказнасць павінна быць рознай", - адзначыў Аляксандр Амельянюк.

Законапраектам уносяцца змяненні, якія размяжоўваюць гэтыя катэгорыі. Той, хто па нейкіх прычынах не прадоўжыў тэрмін дзеяння свайго вадзіцельскага пасведчання, зразумела, будзе адказваць. Але гэта больш мяккае правапарушэнне, і адказнасць за яго, адпаведна, будзе ніжэйшай.
У той жа час статыстыка ДАІ паказвае, што шмат правапарушэнняў робіцца пешаходамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. Часта яны самі становяцца ахвярамі. "І гэта патрабуе пэўных змяненняў. У адпаведнасці з дзеючым законам пешаход, які знаходзіцца ў стане ап'янення, за першае парушэнне будзе толькі папярэджаны. Гэтага аказалася недастаткова. Таму карэкціроўка прадугледжвае адказнасць пешахода, які знаходзіцца ў такім стане. Без папярэджання ён можа быць адразу прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці", - растлумачыў дэпутат.
Праектам закона "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці" прапануецца карэкціроўка асобных норм Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Карэкціроўка накіравана на далейшае развіццё канцэптуальных падыходаў, замацаваных у КаАП і ПВКаАП, у тым ліку павышэнне аператыўнасці вядзення па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, забеспячэнне прымянення прафілактычных і выхаваўчых мер уздзеяння.

Устараняюцца прабелы ў адміністрацыйна-прававым рэгуляванні з улікам эканамічных, сацыяльных і палітычных працэсаў, якія маюць месца цяпер, пераважна ў інтарэсах забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Палажэнні Асаблівай часткі КаАП прыводзяцца ў адпаведнасць з прадпісаннямі галіновага заканадаўства. Удакладняецца падведамнасць спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, зыходзячы са сфер кантрольнай дзейнасці дзяржаўных органаў.-0-
Фота Сяргея Шэлега