Фота з архіва
16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэты год выдаўся экстрэмальна складаным з-за катаклізмаў надвор'я. Але дзякуючы вашым прафесіяналізму, стараннасці і рупліваму стаўленню да роднай зямлі ў краіне сабраны рэкордны ўраджай збожжавых, зернебабовых і рапсу - больш за 11 мільёнаў тон", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стабільная работа ўсіх звёнаў АПК дала магчымасць выканаць дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа, закласці насенны фонд, нарыхтаваць патрэбны аб'ём фуражу для жывёлагадоўлі, сабраць дастойны ўраджай тэхнічных культур, загрузіць магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў.
"Поўнасцю забяспечана харчовая бяспека краіны, расце экспартны патэнцыял. Такі высокі вынік стаў магчымым дзякуючы працы тысяч людзей, для якіх зямля - крыніца натхнення і сілы, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што вы справіцеся з любымі задачамі, якія стаяць перад сельскай гаспадаркай, і мы яшчэ не раз будзем ганарыцца вашымі поспехамі".
Прэзідэнт пажадаў работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць нашай любімай Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя працаўнікі вёскі!
Ад усёй душы віншую вас з прафесійным святам - Днём працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Гэты год выдаўся экстрэмальна складаным з-за катаклізмаў надвор'я. Але дзякуючы вашым прафесіяналізму, стараннасці і рупліваму стаўленню да роднай зямлі ў краіне сабраны рэкордны ўраджай збожжавых, зернебабовых і рапсу - больш за 11 мільёнаў тон.
Стабільная работа ўсіх звёнаў АПК дала магчымасць выканаць дзяржаўны заказ па пастаўках збожжа, закласці насенны фонд, нарыхтаваць патрэбны аб'ём фуражу для жывёлагадоўлі, сабраць дастойны ўраджай тэхнічных культур, загрузіць магутнасці перапрацоўчых прадпрыемстваў.
Поўнасцю забяспечана харчовая бяспека краіны, расце экспартны патэнцыял.
Такі высокі вынік стаў магчымым дзякуючы працы тысяч людзей, для якіх зямля - крыніца натхнення і сілы.
Перакананы, што вы справіцеся з любымі задачамі, якія стаяць перад сельскай гаспадаркай, і мы яшчэ не раз будзем ганарыцца вашымі поспехамі.
У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць нашай любімай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка,
16 лістапада 2025 года.-0-
