27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валерый Брылёў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Раней Валерый Брылёў займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Беларусі.-0-