Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае грамадзянства прадастаўлена 230 замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку 13 непаўналетнім. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Новымі грамадзянамі Беларусі сталі выхадцы з 19 дзяржаў. Сярод іх Расія, Малдова, Казахстан, Арменія, Сірыя, Латвія, Турцыя і іншыя. Большасць прыбылі з Украіны.
Асобы, якія былі прыняты ў беларускае грамадзянства, пражываюць у краіне на працягу пяці і больш гадоў, ведаюць адну з дзяржаўных моў і заняты ў розных галінах эканомікі краіны. Яны працуюць у прамысловай, сельскагаспадарчай, будаўнічай, гандлёвай, адукацыйнай сферах.
Адначасова кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрага асоб, якія парушалі законы Беларусі.-0-