12 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння назначыў новых паслоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Каралеўстве Іспанія і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі назначаны Павел Пуставой.
Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Польшчы назначаны Уладзімір Чушаў.
Акрамя таго, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына будзе таксама прадстаўляць інтарэсы краіны ў Славеніі, у АБСЕ.
Пашырана сфера адказнасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне Аляксандра Панамарова і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Японіі Руслана Есіна. Першы назначаны паслом па сумяшчальніцтве ў Харватыі, другі - па сумяшчальніцтве ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.-0-