Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 16:19

Лукашэнка згадзіўся даць інтэрв'ю CNN, але пры адной умове

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка згадзіўся даць інтэрв'ю амерыканскаму тэлеканалу CNN, прадстаўніца якога прысутнічае сёння на "Вялікай размове з Прэзідэнтам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не выключаю гэтага. Пры адной умове: калі вы дасце ўсё, што я скажу, не выразаючы, не дабаўляючы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вось на гэтых умовах дамовіцеся з прэс-сакратаром".

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў журналістам CNN, якія нядаўна выпусцілі фэйкавы сюжэт аб існаванні пад Мінскам лагера для палітзняволеных, пабываць у гэтым раёне і паглядзець, што там знаходзіцца на самай справе. А размяшчаецца там звычайная воінская часць, з якой амерыканскія журналісты чамусьці зрабілі месца пазбаўлення волі. Фэйк быў развянчаны ў эфіры беларускіх тэлеканалаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі