Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2024, 11:47

Сергяенка: парламентарыямі напрацавана добрая практыка падрыхтоўкі да разгляду бюджэтнага пакета

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламентарыямі папярэдніх скліканняў напрацавана добрая практыка падрыхтоўкі да разгляду бюджэтнага пакета, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на семінары "Арганізацыя бюджэтнага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У самы бліжэйшы час Палаце прадстаўнікоў трэба будзе зацвердзіць справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту і бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за мінулы год, а восенню - разгледзець бюджэтна-падатковы пакет на 2025 год", - сказаў Ігар Сергяенка.

Для Нацыянальнага сходу восьмага склікання прыняцце такіх законапраектаў будзе новым вопытам у сферы заканадаўчага забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, удакладніў спікер.

"І гэту работу мы павінны ажыццяўляць у рэчышчы даручэнняў кіраўніка дзяржавы, які неаднаразова ўказваў на неабходнасць сур'ёзнага, крытычнага падыходу да праекта бюджэту з боку дэпутацкага корпуса", - адзначыў ён.

"Парламентарыямі папярэдніх скліканняў напрацавана добрая практыка падрыхтоўкі да разгляду бюджэтнага пакета. Яна будзе ўзята за аснову і цяперашнім скліканнем, - падкрэсліў Ігар Сергяенка. - Дэпутаты і сенатары ўвайшлі ў склад міжведамасных рабочых груп па падрыхтоўцы праекта рэспубліканскага бюджэту і прапаноў па спрашчэнні падатковай сістэмы. Нам трэба ў поўнай меры выкарыстаць гэту магчымасць і ўжо цяпер уносіць абгрунтаваныя прапановы, якія ідуць ад жыцця. Іх крыніцамі могуць быць ваш багаты прафесійны вопыт, а таксама інфармацыя, якую атрымліваюць у ходзе ўзаемадзеяння з рэспубліканскімі і мясцовымі органамі ўлады, размовы з выбаршчыкамі, працоўнымі калектывамі, прадстаўнікамі дзелавых колаў, тым больш што ўрад у гэтай рабоце адкрыты і гатовы да супрацоўніцтва з дэпутацкім корпусам".

З 1 студзеня 2009 года дзейнічае Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь, нагадаў спікер.

"Кодэкс дакладна рэгламентуе ўсе стадыі бюджэтнага працэсу, у тым ліку парадак складання, разгляду і зацвярджэння рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама справаздач аб іх выкананні. Гэта дазваляе парламенту і мясцовым Саветам дэпутатаў своечасова, да пачатку новага фінансавага года прымаць бюджэты, а органам выканаўчай улады - максімальна эфектыўна выкарыстоўваць фінансавыя рэсурсы для забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян і скарачэння дысбалансу паміж рэгіёнамі, - адзначыў ён. - Улічваючы, што не ўсе парламентарыі з-за сваёй прафесійнай дзейнасці на практыцы сутыкаліся з бюджэтным планаваннем, сённяшні семінар дасць магчымасць азнаёміцца са спецыфікай работы над асноватворнымі дакументамі ў бюджэтна-падатковай сферы. А гэта, у сваю чаргу, мае вялікае значэнне для падрыхтоўкі і прыняцця якасных законаў, дапаможа павысіць эфектыўнасць нашай дзейнасці".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі