Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лістапада 2025, 14:00

Лукашэнка запрашае ўкраінцаў прыязджаць у Беларусь

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
6 лістапада, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Мазыры на цырымоніі адкрыцця абноўленага моста цераз раку Прыпяць заявіў аб гатоўнасці дадаткова прымаць у краіне мігрантаў з Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Украіна зусім побач, і ён спачатку нават адхіліў прапанову аб сваёй паездцы ў Мазырскі раён. "Думаю, ну, на фоне вайны ва Украіне неяк тут нам радавацца і Прэзідэнту ехаць... Зразумела, што гэта прагучыць, - расказаў ён. - Але, думаю, даруюць мне ўкраінцы. Мы ж злучаем берагі ў тым ліку і для іх".

"Мы адкрыты. Калі ласка, прыязджайце, украінцы. Мы з задавальненнем вас прымем. Вашым сем'ям, вашым дзецям забяспечым такое жыццё, як беларусам у плане адукацыі, аховы здароўя", - запрасіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што многія перасяленцы, якія прыехалі з Украіны, ужо працуюць у тым ліку ў Гомельскай вобласці. "Мы гатовы іх прымаць. Для нас украінцы - гэта добра. Гэта вельмі працавітыя людзі, якія разумеюць нас, размаўляюць з намі на адной мове, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Тым не менш, бяда прыйшла ў дом нашага суседа. Думаю, што нармалізуемся мы з гэтай праблемай".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі