Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 снежня 2025, 17:11

Лукашэнка прапанаваў рэалізаваць з Алжырам і Аманам буйны праект па вытворчасці ўгнаенняў

3 снежня, Алжыр /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў рэалізаваць з Алжырам і Аманам буйны сумесны праект па вытворчасці ўгнаенняў. Аб гэтым ён заявіў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Алжыра Абдэльмаджыдам Тэбунам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што мяне прыемна здзівіла - у Прэзідэнта Алжыра цудоўныя адносіны з Султанам Амана і гэтай дзяржавай. Яны вельмі цесна супрацоўнічаюць. Гэта нашы сябры. Мы з Султанам Амана 20 гадоў ведаем адзін аднаго. І, як многія заўважылі, у нас добрыя адносіны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - З'явілася вельмі цікавая тэма. Прэзідэнт сказаў, што ў бліжэйшы час у яго фасфатаў будзе столькі, што няма куды дзяваць. А мы ўмеем вырабляць фосфарныя ўгнаенні. Мы вырабляем велізарную колькасць азотных угнаенняў. Алжыр, напрыклад, гэта краіна, якая займае лідзіруючыя пазіцыі па здабычы і экспарце прыроднага газу. Краіна, якая ўваходзіць у ОПЕК. Значыць, вырабляе вялікую колькасць нафты. Але калі ёсць газ, значыць, ёсць азотнае ўгнаенне".

"У нас ёсць вялікая колькасць калійных угнаенняў. І калі з'явяцца ўласныя фасфаты (у Алжыры. - Заўвага БЕЛТА), з іх можна і трэба рабіць угнаенні. Мы па ўсіх пазіцыях мінеральных угнаенняў маем тэхналогіі. Мы можам у тым жа Амане (гэта скрыжаванне ўсіх гандлёвых шляхоў) пабудаваць на траіх, як я сказаў Прэзідэнту, прадпрыемства. Праінвесціраваўшы, пабудаваць прадпрыемства па вядомых тэхналогіях. Вырабляць вялікую колькасць мінеральных угнаенняў, якія патрэбны і ў Алжыры, і ў гэтым рэгіёне, асабліва ў Афрыцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў актуальнасць гэтага пытання ў сувязі з неабходнасцю вырашэння праблемы голаду ў шэрагу краін і забеспячэння харчовай бяспекі на Афрыканскім кантыненце. "Без угнаенняў і тэхналогій гэта немагчыма, таму гэта наша тэма. І ў гэтым напрамку мы можам выдатна супрацоўнічаць", - упэўнены беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі