Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2025, 09:07

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Алжыр

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку, паведамляе БЕЛТА.

Гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі адносін паміж дзвюма краінамі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджыд Тэбун правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах з акцэнтам на паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі ўзаемавыгадных двухбаковых праектаў. Плануецца абмеркаваць перспектывы паставак тэхнікі і кааперацыі, узаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе, медыцыне, адукацыі і гуманітарнай сферы ў цэлым.

Па выніках перагавораў лідараў краін і візіту ў цэлым будуць падпісаны двухбаковыя дакументы па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

Алжыр стане чацвёртай дзяржавай, якую Прэзідэнт наведае падчас вялікай камандзіроўкі па краінах блізкага і далёкага замежжа. Сюды Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з Амана, дзе праходзіў яго рабочы візіт. А да гэтага беларускі лідар наведаў М'янму і Кыргызстан.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі