Сцяг Серада, 4 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 снежня 2025, 00:40

Лукашэнка: Беларусь і ЗША могуць разам працаваць у Венесуэле

Фота з архіва
Фота з архіва
18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЗША могуць разам працаваць па вырашэнні сітуацыі ў Венесуэле, і такая прапанова была агучана амерыканскаму боку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскай тэлекампаніі "Ньюсмакс", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўчора Джону Коўлу сказаў (размова пра перагаворы 12 снежня. - Заўвага БЕЛТА): бясплатна (мне не трэба нічога плаціць) будзем разам працаваць у інтарэсах таго, каб і венесуэльскі народ жыў у міры, і амерыканцы не гінулі на чужой зямлі дзеля нейкіх там нафты, золата, рэдказямельных металаў або ў барацьбе з наркотыкамі і іншае. Там, дзе ёсць магчымасць захаваць жыццё, трэба гэта захаваць", - сказаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі