Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2025, 09:02

Лукашэнка: Беларусь і Лаос дэманструюць узаемную зацікаўленасць у паглыбленні супрацоўніцтва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуна Сісуліта і жыхароў гэтай краіны з 50-й гадавінай абвяшчэння Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Лаос дасягнуў значных поспехаў у пабудове моцнай дзяржавы, упэўнена рухаецца па шляху сацыяльна-эканамічнага развіцця, садзейнічае міру і бяспецы ў рэгіёне і свеце, займае дастойнае месца на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Адносіны паміж Мінскам і В'енцьянам дэманструюць пазітыўную дынаміку, і гэта адлюстроўвае ўзаемную зацікаўленасць у паглыбленні супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай галінах у адпаведнасці з традыцыямі, закладзенымі дзесяцігоддзі таму, канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у дзвюх краін ёсць неабходныя міждзяржаўныя інструменты і змястоўныя дамоўленасці для рэалізацыі эканамічнага патэнцыялу партнёрства. "Спадзяюся, у хуткім часе мы выйдзем на сумесныя праекты па мадэрнізацыі прамысловасці, забеспячэнні харчовай бяспекі, механізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама ў іншых сферах, якія маюць прынцыповае значэнне для нашых краін", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Беларускі лідар адзначыў, што будзе рады вітаць Прэзідэнта Лаоса ў Мінску з афіцыйным візітам для абмеркавання прыярытэтных пытанняў двухбаковага парадку дня, рэгіянальных і міжнародных праблем.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тханглуну Сісуліту здароўя і невычэрпнай энергіі для ажыццяўлення ўсіх планаў і ініцыятыў, а народу Лаоса - міру і прагрэсу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі