9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя заходнія краіны, імкнучыся парваць адносіны з Масквой і Мінскам, даходзяць да прыняцця абсурдных рашэнняў. Адпаведная заява прагучала на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы спыніўся на тэме "пагрозы з Беларусі і Расіі", якую ўзмоцнена нагнятаюць на Захадзе. Пры гэтым, імкнучыся парваць адносіны з Масквой і Мінскам, заходнія палітыкі даходзяць нават да таго, што гатовы разабраць чыгуначныя пуці.
"Паўстае пытанне: яны да псіхіятра ходзяць ці не? Калі вы не хочаце прыязджаць да нас па чыгунцы, ад нас не хочаце, каб людзі ехалі, - няхай гэта чыгунка стаіць. Яна ж нікому не перашкаджае. Не, трэба разабраць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прывёў падобны прыклад, які меў месца ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, і ілюструе наступствы такога рашэння. "Былы Прэзідэнт Узбекістана загадаў разабраць чыгунку ў Таджыкістан і пасадзіць там дрэвы. За тыдзень разабралі. Зусім нядаўна зноў пабудавалі гэту чыгунку і супрацоўнічаюць з Таджыкістанам", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-