Фота turkmenistan.mfa.gov.by
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурной 24 лютага сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Туркменістана Ахметам Гурбанавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Субяседнікі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва па шырокім спектры пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы ўдзел дзелавых колаў у значных кангрэсна-выставачных мерапрыемствах дзвюх краін, актывізацыю культурна-гуманітарнага, міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў.
Акрамя таго, бакі разгледзелі комплекс пытанняў, звязаных з развіццём авіязносін паміж Беларуссю і Туркменістанам.-0-