Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускім пасольстве адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксея Багданава з намеснікам старшыні Асамблеі народа Казахстана, старшынёй Асацыяцыі беларускіх культурных цэнтраў Рэспублікі Казахстан "Родны кут" Дзмітрыем Астаньковічам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Астане.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг значных пытанняў беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва ў культурнай сферы і маючага адбыцца наведвання паслом Беларусі грамадскага аб'яднання "Беларуская суполка Кастанайскай вобласці".
Акрамя таго, размова ішла аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў. У прыватнасці, Дня народнага адзінства, сустрэчы кіраўніка дыпламатычнай місіі з кіраўнікамі і членамі беларускіх культурных цэнтраў Казахстана і правядзенні Дня беларускай кухні.-0-