Герман Александэр Беелер і Сяргей Алейнік
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік 4 снежня правёў сустрэчу з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Германам Александэрам Беелерам, паведамляе БЕЛТА.
Герман Александэр Беелер з 2019 года з'яўляецца ганаровым консулам нашай краіны і аказвае садзейнічанне ў развіцці беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў сацыяльнай сферы. На сустрэчы абмяркоўвалася рэалізацыя як пачатых, так і перспектыўных праектаў. Ганаровы консул падкрэсліў, што ў далейшым супрацоўніцтва будзе толькі актывізавацца.
Сяргей Алейнік па выніках сустрэчы адзначыў: "Мы правялі грунтоўную размову і абмен думкамі аб узаемадзеянні, якое ажыццяўляецца на працягу некалькіх гадоў. Асаблівы акцэнт быў зроблены на тых сферах, якія не зведалі абмежаванняў, незаконных санкцый, уведзеных краінамі Еўропы ў адносінах да Беларусі. На працягу многіх гадоў ганаровы консул займаецца садзейнічаннем развіццю супрацоўніцтва з медыцынскімі ўстановамі, у тым ліку праектамі, якія ажыццяўляюцца на базе РНПЦ траўматалогіі і артапедыі".
"Вялікая работа ажыццяўляецца пры садзейнічанні ганаровага консула ў напрамку дэпалітызацыі спорту і вывядзення нашых спартыўных федэрацый з-пад несправядлівых абмежаванняў па ўдзеле ў міжнародных спартыўных мерапрыемствах, уключаючы алімпійскі рух. Гэта работа вядзецца і прыносіць свае вынікі", - рэзюмаваў Сяргей Алейнік.
"Мы распрацавалі ідэі і стратэгіі на будучыню, і вельмі хутка можна будзе бачыць іх вынікі", - адзначыў журналістам ганаровы консул.
Напярэдадні ён наведаў Віцебск і азнаёміўся з работай устаноў аховы здароўя рэгіёна, даўшы высокую ацэнку ўзроўню іх тэхнічнай аснашчанасці, а таксама прафесіяналізму беларускіх спецыялістаў. У прыватнасці, госць наведаў сацыяльны пансіянат "На Дзвіне", абласную клінічную бальніцу, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У час наведвання сацыяльнага пансіяната ганаровы консул удзельнічаў ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да Міжнароднага дня інвалідаў.
Герман Александэр Беелер пазітыўна ацаніў тое, як у Беларусі працуюць сацыяльныя ўстановы, дамы-інтэрнаты, дзе ажыццяўляецца догляд пажылых людей і інвалідаў.
Ён таксама падзяліўся некаторымі планамі па ўзаемадзеянні ў сферы спорту: "Я зраблю ўсё, каб падтрымаць беларускіх спартсменаў і буду старацца падтрымліваць працэс, каб беларускія спартсмены маглі выступіць на Алімпіядзе. Што датычыцца спорту - у маіх планах таксама адкрыццё цэнтра па спартыўнай рэабілітацыі для спартсменаў, дзе яны маглі б праходзіць рэабілітацыю, а таксама каб спецыялісты маглі там вучыцца новым відам рэабілітацыі".
Ганаровы консул адзначыў, што падтрымлівае праводзімую Прэзідэнтам Беларусі палітыку, яго прынцыповасць і смеласць у прыняцці рашэнняў, чым могуць пахваліцца далёка не ўсе еўрапейскія палітыкі, якія ўдзяляюць больш часу размовам, чым канкрэтным дзеянням.
Дарэчы, сямейныя карані Германа Александэра Беелера - з Беларусі. "Таму можна сказаць, што я з'яўляюся ганаровым консулам сваёй краіны", - заўважыў ён.-0-