9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве адбудзецца ў Мінску 10 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Пасяджэнне пройдзе пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэра Сіярта.
Плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы прамысловасць, сельскую гаспадарку, фармацэўтыку, ахову здароўя, будаўніцтва, транспарт, турызм, адукацыю і навуку.
Чакаецца, што пасяджэнне стане важным этапам ва ўмацаванні двухбаковых адносін і рэалізацыі сумесных праектаў у эканамічнай, гандлёвай і гуманітарнай сферах.-0-