Фота Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі ўводзяцца Захадам для змянення палітычнага курсу ўрадаў падсанкцыйных краін. Гэта адзначыла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская на палях 60-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае прадстаўніцтва.
У час сесіі Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі арганізавала паралельнае мерапрыемства, прысвечанае публікацыі кнігі "Санкцыі, бізнес і правы чалавека". Кніга пад рэдакцыяй спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб негатыўным уплыве аднабаковых прымусовых мер на правы чалавека, прафесара БДУ Алены Доўгань выдадзена ў выглядзе зборніка артыкулаў 29 даследчыкаў з розных краін свету.
Зборнік змяшчае шырокую інфармацыю па праблематыцы законнасці санкцый з пункту гледжання міжнароднага права, а таксама ацэнкі іх згубнага ўплыву на міжнародную эканоміку, гандаль і гуманітарную сферу.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН у Жэневе, адкрываючы мерапрыемства, падкрэсліла: "Санкцыі ўводзяцца Захадам у геапалітычных мэтах для змянення палітычнага курсу ўрадаў падсанкцыйных краін і прымяняюцца як зброя для падрыву эканомікі суверэнных дзяржаў".
Беларусь лічыць такую практыку палітычна матываванай і незаконнай і выступае за адмову ад санкцый як сродку знешняй палітыкі, які выкарыстоўваецца на шкоду міждзяржаўнаму дыялогу і дыпламатычным спосабам урэгулявання спрэчных пытанняў.
Беларускі дыпламат адзначыла, што, як паказваюць дыскусіі ў Савеце па правах чалавека па гэтым пытанні, большасць краін Глабальнага Поўдня таксама прытрымліваюцца падобных поглядаў.
Удзельнікі сустрэчы, уключаючы прадстаўнікоў Кітая, Расіі і іншых краін, пазітыўна ацанілі выданне зборніка, абмеркавалі найбольш актуальныя і перспектыўныя галіны даследавання феномена санкцый і распрацоўкі дакументаў ААН па гэтай тэматыцы.-0-