Фота з архіва
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спробы навязаць Беларусі авантурныя палітычныя сцэнарыі звонку асуджаны на правал. Аб гэтым заявіла беларуская дэлегацыя на заключнай сесіі пасяджэння СМЗС АБСЕ 5 снежня ў Вене, паведамляе БЕЛТА.
Як паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве, дэлегацыя Беларусі вымушана была адрэагаваць на заявы шэрага дзяржаў, якія адносяць сябе да так званай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі.
"Гэтыя заявы з'яўляюцца нічым іншым, як наборам палітызаваных штампаў і двайных стандартаў, якія скажона ўяўляюць рэальную сітуацыю ў Беларусі, - адзначана беларускімі дыпламатамі. - Беларусь - суверэнная, незалежная дзяржава. Наша грамадства, наша заканадаўства, нашы інстытуты не прадмет для знешняга дыктату. Беларускі народ здольны самастойна вызначаць свой лёс. Дапамога з боку замежных добразычліўцаў у "падрыхтоўцы дэмакратычнай будучыні" краіны беларусам не патрэбна. Больш таго, спробы навязаць Беларусі авантурныя палітычныя сцэнарыі звонку - гэта адкрытае парушэнне прынцыпу неўмяшання. Гэтыя спробы асуджаны на правал".

"Тыя, хто сёння спрабуе чытаць Беларусі лекцыі аб дэмакратыі і правах чалавека, самі даўно і паслядоўна ігнаруюць уласныя абавязацельствы. Мы бачым масавыя пратэсты, насілле паліцыі, цэнзуру, забароны партый і крымінальнае праследаванне непажаданых у тых самых краінах, якія цяпер паспрабавалі выступіць "маральнымі аўтарытэтамі". Мы не прымаем натацый ад тых, хто не выконвае гучна дэкларуемыя прынцыпы ў сябе дома", - падкрэслена ў заяве.
Беларуская дэлегацыя адзначыла: "Цяперашняя палітычная лінія шэрага заходніх дзяржаў у адносінах да Беларусі - высакамернае ігнараванне геапалітычных рэалій, гатоўнасць жыць у віртуальным свеце сваіх жаданняў і фантазій, гіпертрафіраванае ўяўленне аб сваім уласным аўтарытэце і магчымасцях - выразна сведчыць аб адыходзе гэтых дзяржаў ад традыцый класічнай дыпламатыі дзеля скарацечных павеваў палітычнай кан'юнктуры. Гэта пазбаўляе гэтыя дзяржавы рэальнага палітычнага ўплыву і магчымасці быць пачутымі".
Беларусь заклікала калег адмовіцца ад існуючай заганнай практыкі, якая дыскрэдытуе як іх уласныя дзяржавы, так і арганізацыю. "Яшчэ раз паўтараем: Беларусь адкрыта для дыялогу - але толькі паважлівага і раўнапраўнага. Шантаж, націск і маніпуляцыі пад выглядам "праваабарончай заклапочанасці" такому дыялогу не толькі не садзейнічаюць, а наадварот - канчаткова разбураюць яго. Беларуская дзяржава ўпэўнена прадоўжыць абараняць суверэнітэт краіны, інтарэсы беларускага народа і яго неад'емнае права самастойна вызначаць шлях развіцця краіны", - заявілі беларускія дыпламаты.-0-

Фота МЗС