Рабатычны комплекс для аперацый пачаў працаваць у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Такія хірургічныя комплексы даюць магчымасць праводзіць дыстанцыйна аперацыйныя ўмяшанні, кансультаванне. На базе МНПЦ арганізуецца навучальны цэнтр, які будзе праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў па рабатычнай хірургіі.
На здымку: у час аперацыі з выкарыстаннем робатычнага комплексу.
