Галоўны старт чатырохгоддзя пройдзе ў Паўночнай Італіі. Цырымонія адкрыцця разгорнецца на міланскім стадыёне "Сан-Сіра". Удзел у зімовай Алімпіядзе-2026 прымуць 2900 спартсменаў з 94 краін, беларусы і расіяне выступяць у нейтральным статусе. За 16 дзён спаборніцтваў атлеты разыграюць 116 камплектаў узнагарод у 16 відах спорту (біятлоне, бабслеі, лыжных гонках, кёрлінгу, гарналыжным спорце, фігурным катанні, фрыстайле, хакеі, санным спорце, лыжным дваябор'і, шорт-трэку, скелетоне, скачках на лыжах з трампліна, скі-альпінізме, снаўбордынгу і канькабежным спорце).На здымку: у алімпійскай вёсцы.
