6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўзбраенне Узброеных Сіл Беларусі ў 2025 годзе паступіла 16 распрацовак Дзяржкамваенпрама. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус перад пачаткам пасяджэння калегіі ведамства ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзначу, што экспарт нашай прадукцыі ў 2025 годзе ажыццяўляўся ў 65 краін, на сем больш у параўнанні з папярэднім годам. Таксама ў параўнанні з мінулым годам было вельмі шмат праведзена арганізацыйных мерапрыемстваў у частцы выбудоўвання нарматыўна-прававой базы з новымі для нас краінамі. Мы прадаўжалі работу па замацаванні ў тых рэгіёнах, дзе мы маем ужо ўстойлівую работу з нашымі партнёрамі. І ў цэлым у мінулым годзе атрымалася дасягнуць рэкорднай адзнакі экспарту. Акрамя таго, у 2025 годзе 16 вырабаў айчыннай вытворчасці было прынята на ўзбраенне Узброеных Сіл", - сказаў Дзмітрый Пантус.
Сярод асноўных навінак ён вылучыў бронетранспарцёр МЗКЦ 690003-021 "БТР V2", баявую машыну БМ 9А33 МБ са складу ЗРК "ОСА-АКМ", комплекс радыёманіторынгу і радыёпадаўлення УКХ сувязі Р-936 "АЭРА" і шэраг іншых.

"2025 год для нашага камітэта быў даволі эфектыўным. Мы выканалі большасць задач, якія стаялі перад нашым ведамствам. У частцы паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця мы чарговы раз узялі рэкордныя паказчыкі па аб'ёме прамысловай вытворчасці, па экспарце і па шэрагу іншых напрамкаў. Асаблівая ўвага надавалася інвестыцыям. Мы выдатна ведаем, што рашэннем Усебеларускага народнага сходу, які нядаўна адбыўся, з'явіўся дадатковы раздзел праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, звязаны з абараназдольнасцю краіны. Тут ёсць шэраг задач, у тым ліку такая, што 50 працэнтаў айчыннага дзяржаўнага абароннага заказу павінны складаць беларускія вырабы. Акцэнт таксама зроблены на росце інвестыцый, тэмпы якога складуць каля 130 працэнтаў. На сённяшні момант вялікая колькасць буйных праектаў знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі. Частка з іх будзе рэалізавана ў 2026 годзе", - падкрэсліў старшыня Дзяржкамваенпрама.
На пасяджэнні калегіі Дзяржкамваенпрама будуць падведзены вынікі работы ведамства і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у 2025 годзе і ў цэлым за папярэднюю пяцігодку, а таксама вызначаны задачы на 2026 год.-0-

Фота Віталя Піваварчыка