У Беларускім дзяржаўным цырку стартавала новая шоу-праграма "Магія экстрыму". Захапляльнае відовішча, дзе на мяжы магчымага нараджаецца сапраўднае
чараўніцтва, складаецца з двух аддзяленняў. У першым гледачы ўбачаць
эквілібрыстаў на першах, будзе жанглёр, дрэсіраваныя сабакі, сілавое шоу
і іншае. Другое аддзяленне парадуе дрэсіраванымі поні, паветранай
гімнастыкай на трапецыі. Праграма прадоўжыцца па 10 мая.
На здымку: у час паказу.
