Сцяг Нядзеля, 15 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лютага 2026, 17:28

МАЗ прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прадпрыемстваў гарадскога электрычнага транспарту

Фота МАЗ
Фота МАЗ
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МАЗ прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прадпрыемстваў гарадскога электрычнага транспарту (МАП ГЭТ), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Галасаванне за ўступленне адбылося ў рамках анлайн-пасяджэння праўлення МАП ГЭТ. Рашэнне было падтрымана аднагалосна, адзначылі ў прэс-службе. У час сустрэчы намеснік дырэктара па маркетынгу МАЗ Аксана Міхеева прадставіла мадэльны рад электратранспарту МАЗ, падкрэсліўшы тэхналагічныя перавагі і перспектывы развіцця брэнда.

Прапанова аб уступленні ў прафесійную супольнасць Мінскаму аўтамабільнаму заводу паступіла ад прэзідэнта асацыяцыі Андрэя Лызіна, які таксама ўзначальвае СПб ДУП "Пасажыраўтатранс", і пацвярджае значныя кампетэнцыі МАЗа ў распрацоўцы і выпуску электратранспарту.

Міжнародная асацыяцыя прадпрыемстваў гарадскога электрычнага транспарту аб'ядноўвае трамвайныя і тралейбусныя прадпрыемствы, заводы-вытворцы рухомага саставу, спецыяльнай тэхнікі, камплектуючых вырабаў і трамвайных і тралейбусных дарожных камунікацый, навуковыя фірмы і праектныя інстытуты, прадпрыемствы, якія аказваюць сэрвісныя паслугі, а таксама водны транспарт на электрацязе. Гэта прадпрыемствы і арганізацыі Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Беларусі, Малдовы, Казахстана, Германіі, Польшчы і Чэхіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі