Вучоныя Беларусі і Расіі рыхтуюць новыя распрацоўкі для павышэння
рэсурсу касмічных апаратаў. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня
Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік перад нарадай у
НАН па праграмах Саюзнай дзяржавы. У далейшых планах - стварэнне новых матэрыялаў, вырабаў, якія будуць
павышаць рэсурс касмічных апаратаў, стварэнне айчынных кампанентаў і
абсталявання для мікраэлектронікі, якое павысіць узровень тэхналагічнага
суверэнітэту Беларусі і Расіі.
На здымку: у час нарады.
