Сцяг Нядзеля, 15 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 лютага 2026, 17:02

Мотакаскадзёры, асілкі, дрэсіраваныя мядзведзі. У Белдзяржцырку новая праграма "Магія экстрыму" 

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным цырку стартавала новая шоу-праграма "Магія экстрыму", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дырэктар Белдзяржцырка Уладзімір Шабан адзначыў, што на манежы на гэты раз сапраўды інтэрнацыянальная каманда. "Тут артысты Беларускага дзяржаўнага цырка, расійскіх і лацінаамерыканскіх цыркаў. Раскрыю адразу цікавую дэталь - у фінале з'явіцца моташар, у якім могуць быць тры мотакаскадзёры. І ўсё гэта ў чатырох квадратных метрах. Артысты будуць ганяць з такой хуткасцю, што дзівам дзівішся. Вось гэта сапраўды экстрым. І яго нам падораць артысты з Лацінскай Амерыкі. Таксама ў праграме нашы паветраныя акрабаты на ланцугах. Яны працуюць пад купалам на вышыні 22 м над зямлёй, без страхоўкі. Расійскія артысты прадставяць "Кола смеласці". Гэта таксама экстрэмальны нумар на мяжы чалавечых магчымасцей. У нас гэта атрымалася - мы здзівім гледача экстрымам", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, навагодняя праграма ў Белдзяржцырку прайшла з аншлагамі. "Яна была добрая, прыгожая, пазітыўная. Дзетак мы павіншавалі з Новым годам, Дзед Мароз да нас прыйшоў, дабро перамагло зло. Але цяпер трэба даць крыху ўзварушыцца нашым гледачам, дадаць адрэналіну. А ён будзе, але будзе і весялосць - будзе клоўн, будуць працаваць жывёлы - поні, мядзведзі, у сабачак цэлы спектакль. Наша праграма - гэта набор экстрыму і пазітыву", - расказаў Уладзімір Шабан.

Захапляючае відовішча, дзе на мяжы магчымага нараджаецца сапраўднае чараўніцтва, складаецца з двух аддзяленняў. У першым гледачы ўбачаць эквілібрыстаў на першах, будзе жанглёр, дрэсіраваныя сабакі, сілавое шоу і іншае. Другое аддзяленне парадуе дрэсіраванымі поні, паветранай гімнастыкай на трапецыі.

Праграма прадоўжыцца па 10 мая.-0-

Фота Раміля Насібуліна
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі