Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўвесці дадатковыя механізмы па абароне работнікаў у выпадках нявыплаты ім узнагароджанняў па грамадзянска-прававых дагаворах (дагаворах падраду). Адпаведны праект указа абмяркоўваўся 6 лютага на нарадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў і быў падтрыманы кіраўніком дзяржавы. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч па выніках мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, прапануецца распаўсюдзіць на ўзнагароджанні па грамадзянска-прававых дагаворах тую ж сістэму дасудовага парадку спагнання запазычанасці, якая цяпер існуе пры нявыплаце работнікам заработнай платы.
Міністр адзначыў, што такая форма ўзаемаадносін наймальнікаў з работнікамі, як дагаворы падраду, набірае папулярнасць. За мінулы год амаль 650 тыс. чалавек працавалі па грамадзянска-прававых дагаворах. З іх больш за 220 тыс. - толькі па такіх дагаворах.

Але гэта прывяло і да росту зваротаў грамадзян у Дэпартамент дзяржінспекцыі працы па пытаннях незабеспячэння выплаты ўзнагароджання. "Адпаведна, наспела неабходнасць урэгуляваць і ў рамках грамадзянска-прававых дагавораў пытанні нявыплаты ўзнагароджання па аналогіі з нявыплатай заработнай платы", - растлумачыў міністр.
З 2023 года ў Беларусі ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта работнік, якому не выплацілі своечасова зарплату, можа звярнуцца ў Дэпартамент дзяржінспекцыі працы (да гэтага трэба было самастойна звяртацца ў суд і там адстойваць свае інтарэсы). Гэты дэпартамент мае права запытаць у юрыдычнай асобы (наймальніка) дакументы і пры пацвярджэнні фактаў запатрабаваць выплаціць зарплату. На выкананне гэтага патрабавання адводзіцца, як правіла, 15 дзён. У адваротным выпадку выносіцца рашэнне дэпартамента, якое накіроўваецца ў органы прымусовага выканання. Яны ў сваю чаргу кантралююць рух па рахунках даўжніка-наймальніка і спаганяюць сродкі на выплату доўгу па зарплаце ў першачарговым парадку.
Андрэй Лабовіч расказаў, што за час дзеяння ўказа ён паказаў сябе эфектыўна. Адноўлены законныя правы па выплаце зарплаты амаль 26 тыс. чалавек на суму 68 млн бел. руб. Зваротаў у суды па гэтай прычыне стала амаль удвая менш. А колькасць зваротаў у дэпартамент дзяржінспекцыі павялічылася на 60 працэнтаў. "Адпаведна, ёсць давер да гэтага інстытута і да органаў улады", - падкрэсліў міністр.
Акрамя таго, як паказала практыка, асобныя нядобрасумленныя юрыдычныя асобы злоўжывалі нормамі ўказа. Яны самі падавалі ў дэпартамент несапраўдныя звесткі аб тым, што нібыта не могуць своечасова выплаціць зарплату. Рабілі гэта для таго, каб пазбегнуць штрафу. "Гэтыя нормы мы таксама падкарэкціруем. Нават калі сама юрыдычная асоба паведаміць аб фактах нясвоечасовасці, яна будзе ўсё роўна прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці", - растлумачыў Андрэй Лабовіч.-0-