Беларусь па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў 4-5 лютага з афіцыйным
візітам наведвае парламенцкая дэлегацыя Казахстана на чале са старшынёй
Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Ерланам Кашанавым. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка асабіста сустрэў каля трапа самалёта кіраўніка Мажыліса Казахстана. Праграмай візіту казахстанскіх парламентарыяў прадугледжана правядзенне
шэрага сустрэч і перагавораў, наведванне прадпрыемстваў, а таксама
памятных мясцін, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной.
На здымку: у час сустрэчы ў аэрапорце.
