У Брэсце ў снежаньскія дні пануе цудоўная атмасфера дзякуючы святочнай ілюмінацыі. Камунальныя службы, упрыгожваючы горад, пастараліся падкрэсліць яго шарм. Некаторыя брастаўчане, натхніўшыся прыгажосцю на вуліцах і парадамі ў сацсетках, узялі ініцыятыву ў свае рукі ў дэкарыраванні двароў, дамоў і пад'ездаў.На здымку: у час упрыгожвання пад'езда дома 15г на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.
