Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
08:45 08 мая 2024

Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў краіны вымпелам за мужнасць і стойкасць у гады вайны

Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў краіны вымпелам за мужнасць і стойкасць у гады вайны  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзевяць населеных пунктаў краіны вымпелам "3а мужнасць і стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны". Цырымонія адбылася на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі. Узнагароды ўдастоены гарады Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея. Прэзідэнт уручыў адпаведныя ганаровыя граматы прадстаўнікам кіраўніцтва гэтых населеных пунктаў.

На здымку: Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі